19 снежня 2017 года старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай сумесна са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» былі падведзены вынікі практыка-арыентаванага навучання.
Усё тое, што ўразіла студэнтаў, чаму яны навучыліся, што цікавага змаглі зрабіць, было прадстаўлена ў творчай форме, якую выбіралі для сябе самі. Гэта былі і напісаныя вершы (Надзея Качаноўская), і створаны відэаролік па выніках працы (Валерыя Сянцова, Надзея Качаноўская), і праведзены майстар-клас па працоўным навучанні (Эльвіра Паўлючык, Ганна Жукоўская), і элементы праведзенай віктарыны пры арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці навучэнцаў (Дар’я Маскальцава, Таццяна Шмырова), і элементы выкарыстання .тэхналогій музейнай педагогікі на ўроках «Чалавек і свет» (Дар’я Салей, Аляксандра Доўжык, Дзіяна Кашчыц, Люцына Занеўская).
У канцы заняткаў студэнты падбіралі азначэнні да паняцця «педагагічны працэс». Агучаныя словы гавораць самі за сябе: навучальны, творчы, выхаваўчы, вясёлы, разнастайны, цікавы, захапляльны, развіваючы.