11 лістапада 2026 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі Музей Максіма Багдановіча.
Тут ім падрабязна расказалі пра дзіцячыя гады паэта, якія прайшлі ў Гродна, пра кароткае, але яркае жыццё класіка беларускай літаратуры, а таксама пра тэматыку і жанравую разнастайнасць яго твораў.















