21 кастрычніка 2026 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі мінералагічны музей «Карат», які знаходзіцца ў СШ №16 імя А.Сухамбаева г. Гродна.
На аснове экспазіцыі і аповеду экскурсавода наведвальнікі вывучалі тэму «Карысныя выкапні Беларусі» па дысцыпліне «Асновы краязнаўства». Асабліва зацікавіліся прысутныя каштоўнымі мінераламі, якія ёсць у музеі, а таксама прыгожымі крысталамі амецісту, прывезенага з Бразіліі.
















