24 верасня 2026 года студэнты 1 курса завочнай формы навучання спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі Музей гісторыі развіцця Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Пад час экскурсіі ўсе прысутныя змаглі адкрыць для сябе нямала цікавых і запамінальных старонак з жыцця Купалаўскага ўніверсітэта. Асабліва ўражвалі факты адкрыцця новых звестак пра першых студэнтаў і педагогаў, якія тут вучыліся і працавалі. Шмат цікавай інфармацыі прагучала пра знакамітых людзей, выпускнікоў і гасцей альма-матар. Святлана Сяргееўна Мардзечка, загадчык музея, падкрэсліла важнасць дакранання да духоўнай спадчыны купалаўцаў, якімі ўжо з’яўляюцца ўсе першакурснікі, праз гісторыю роднага ўніверсітэта.
Экскурсія была арганізавана ў межах правядзення заняткаў па дысцыпліне «Асновы краязнаўства» з мэтай вывучэння тэмы «Формы краязнаўчай дзейнасці» сродкамі музея.
















