15 снежня 2025 года старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта С.Д. Грынько былі праведзены практыка-арыентаваныя заняткі па дысцыпліне «Педагагічныя тэхналогіі ў пачатковай школе» ў ДУА «Сярэдняя школа №32 імя Т.Р. Ларыёнавай г. Гродна».
Тэма «Прынцыпы рэалізацыі музейнай педагогікі як інавацыйнай адукацыйнай тэхналогіі» была вывучана непасрэдна ў школьным музеі «Белыя анёлы на чорнай вайне», які прысвечаны подзвігу сясцёр міласэрнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
















