28 лістапада 2025 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д. Грынько наведалі музей «Белыя анёлы на чорнай вайне» ў ДУА «Сярэдняя школа №32 імя Т.Р. Ларыёнавай г. Гродна».
Тэму «Музеі і архівы ў краязнаўстве Беларусі» па дысцыпліне «Асновы краязнаўства» студэнты змаглі засвоіць непасрэдна ў музеі, дзе яго кіраўнік Алена Сцяпанаўна Занеўская цікава расказала пра накірункі дзейнасці гэтай установы, пра яе штодзённую працу, пра дасягенні навучэнцаў, якія ў свой час былі членамі савета музея.














