18 лістапада 2025 года старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д. Грынько былі праведзены практыка-арыентаваныя заняткі па дысцыпліне «Педагогіка сямейнага выхавання» ў СШ №32 імя Т.Р. Ларыёнавай г. Гродна са студэнтамі 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта.
Пра тое, якая вядзецца работа з няпоўнымі сем’ямі ў школе і якія задачы ставяцца перад класным кіраўніком пры сутыкненні з праблемамі ў такіх сем’ях студэнты даведаліся з вуснаў сацыяльнага педагога Лукашэні Ганны Ігараўны. Закраналіся таксама пытанні работы з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх, якія з’яўляюцца апекунамі.














