5 лістапада 2025 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д. Грынько наведалі Музей гісторыі Гарадніцы.
Менавіта на аснове экспазіцыі гэтай установы экскурсанты вывучылі тэму «Традыцыі, быт і матэрыяльная культура беларусаў» па дысцыпліне «Асновы краязнаўства». Асаблівую цікавасць ва ўсіх наведвальнікаў выклікала выстава «Ручнік як атрыбут звычаяў, абрадаў і традыцый беларусаў».
















