3 лістапада 2025 года студэнты 2 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д. Грынько наведалі Музей гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы.
Тэму «Музейная педагогіка як інавацыйная педагагічная тэхналогія» яны засвоілі, пагружаючыся непасрэдна ў атмасферу музея, спацігаючы значэнне і каштоўнасць ведаў пра гісторыю ўтварэння, развіцця Купалаўскага ўніверсітэта.

















