26 лютага і 10 сакавіка 2026 года старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д. Грынько былі праведзены профарыентацыйныя сустрэчы з навучэнцамі СШ №39 імя І.Д. Лебедзева г. Гродна і СШ №38 імя Кірылы Тураўскага г. Гродна.
У ходзе выступлення былі асветлены пытанні аб патрабаваннях да паступлення на педагагічны факультэт, аб значэнні мэтавых накіраванняў пры праходжанні конкурсу і, канечне, размова ішла пра насычанае жыццё як навучальнай, так і выхаваўчай дзейнасцю кожнага купалаўца.















