27 кастрычніка 2016 года на факультэце пачатковай адукацыі БДПУ iмя М.Танка адбылася IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Падрыхтоўка настаўніка пачатковых класаў: праблемы і перспектывы», у якой прынялі ўдзел выкладчыкі педагагічнага факультэта ГрДУ iмя Я.Купалы (А.В.Чэкіна, С.В.Гадзаова, С.Д.Грынько).
З дакладам на тэму «Стварэнне адзінай прасторы “ўніверсітэт – музей” пры падрыхтоўцы будучых настаўнікаў» выступіла старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д.Грынько.