Шостага снежня, на пярэдадні святкавання 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, якое прыпадае на 9 снежня 2016 года, студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі музей Максіма Багдановіча.
Падчас экскурсіі прысутныя даведаліся шмат цікавых фактаў з жыцця паэта, пазнаёміліся з яго творчасцю, праслухалі некаторыя яго вершы. Таксама ім расказалі пра методыку правядзення музейных заняткаў для вучняў пачатковых класаў, каб потым, будучы настаўнікамі, яны прыводзілі ў музей сваіх выхаванцаў.